Top.Mail.Ru

Сярэдняя стаўка па новых укладах фізічных асоб у рублях на тэрмін звыш года ў маі склала 14,2% гадавых

У маі 2025 года на дэпазітным і крэдытным рынках Беларусі ўзровень працэнтных ставак фарміраваўся банкамі з улікам неабходнасці падтрымкі прывабнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце і захавання крэдытнай актыўнасці ў эканоміцы. Пра гэта сведчаць звесткі, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.



Сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах фізічных асоб у беларускіх рублях у маі бягучага года склала 12,7% гадавых.

Для ўмацавання рэсурснай базы найбольш выгадныя ўмовы банкі прапаноўвалі па доўгатэрміновых дэпазітах у нацыянальнай валюце. Так, сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых банкаўскіх укладах фізічных асоб на тэрмін звыш аднаго года ў маі 2025 года склала 14,2% гадавых.

Як следства за май тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб павялічыліся на Br315 млн, або на 2,6%, склаўшы на 1 чэрвеня 2025 года Br12,4 млрд.

Станоўчая дынаміка ў дэпазітным сегменце спрыяла пашырэнню магчымасці банкаў у задавальненні попыту на крэдыты пры бягучым узроўні працэнтных ставак па іх.

У маі 2025 года сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых крэдытах (без уліку льготных), прадастаўленых банкамі юрыдычным асобам, склала 12,4% гадавых, фізічным асобам — 11,1% гадавых.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю