Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў сакавіку ў Беларусі склала 2601 рубель і 80 капеек.
Пра гэта паведамляе Sputnik са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт рэспублікі.
У лютым гэты паказчык быў роўны 2428,1 рубля — такім чынам, за месяц сярэдні даход беларуса да выліку падаткаў вырас на 173 рублі і 70 капеек.
У сакавіку заробкі выраслі не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх рэгіёнах — у сярэднім больш чым на 100 рублёў. Па-ранейшаму больш за ўсё атрымліваюць у сярэднім у беларускай сталіцы — 3544,7 рубля.
Другое месца ў гэтым рэйтынгу займаюць жыхары Мінскай вобласці — 2635,3 рубля. Далей ідзе Гомельшчына (2302,3 рубля), на трэцім месцы — Гродзеншчына (2275,5 рубля), на чацвёртым — Брэсцкая вобласць (2259,7 рубля), на пятым — Магілёўская (2156 рублёў). Віцебская вобласць з сярэднім заробкам у памеры 2143,1 рубля замыкае спіс.
Фота: myfin.by