Top.Mail.Ru
131

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў лютым назвалі ў Мінпрацы

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў лютым склаў 1072,71 бел. руб., паведаміла БелТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


З 1 лютага павышаны ўсе віды працоўных пенсій: па ўзросту, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля.

Памер павелічэння працоўнай пенсіі ў кожнага пенсіянера свой у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заработку, улічаных пры налічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.

У Мінпрацы растлумачылі, што пенсіі пераразлічаны як непрацуючым, так і працуючым пенсіянерам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю