Top.Mail.Ru
151

Сям'я пацярпела ў ДТЗ на кальцавой Мінска

На Мінскай кальцавой дарозе здарылася ДТЗ з удзелам легкавога аўтамабіля і спецтэхнікі. У выніку аварыі пацярпелі тры пасажыры, сярод якіх двое дзяцей, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



ДТЗ здарылася ноччу 19 студзеня на 21-м км унутранага кальца МКАД. Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы кіроўца аўтамабіля «Renault» адцягнуўся ад кіравання транспартным сродкам. У выніку ён здзейсніў наезд на аўтамабіль «МАЗ» з прычэпам, які ў гэты момант праводзіў работы па абслугоўванні аўтадарогі.


Пасажыры легкавушкі, 33-гадовая жанчына і дзеці 10 і 5 гадоў, былі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для неабходнага абследавання.


У ДАІ нагадваюць усім кіроўцам аб першараднай важнасці канцэнтрацыі за рулём. Кіроўца абавязаны ўстрымлівацца ад любых дзеянняў, якія могуць адцягнуць яго ад кіравання транспартным сродкам і стварыць пагрозу бяспецы на дарозе.

Фота ДАІ Мінска


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю