Top.Mail.Ru

Сякрэта: Пераадолець супярэчнасці і крызіс даверу ў свеце можна толькі шляхам дыялогу

Пераадоленне міжнародных супярэчнасцяў і крызісу даверу магчыма толькі шляхам дыпламатыі і дыялогу. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта, выступаючы 23 лютага на сегменце высокага ўзроўню Канферэнцыі ААН па раззбраенні ў Жэневе, паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

«У існуючай сітуацыі ў якасці элемента стрымлівання мы былі вымушаны размясціць у сябе расійскую тактычную ядзерную зброю. У гэтых жа мэтах на тэрыторыі Беларусі быў размешчаны расійскі ракетны комплекс „Арэшнік“. Падпісаны летась Беларуссю і Расіяй Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы прадугледжвае выкарыстанне для абароны любых відаў зброі, уключаючы ядзерную. Падкрэсліваю: выкарыстанне для абароны. Наш адказ суразмерны нарастаючым выклікам і пагрозам нацыянальнай бяспецы і ўзроўню эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне, носіць выключна абарончы характар і ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з міжнародным правам, уключаючы Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі», — адзначыў беларускі дыпламат.

Ён нагадаў крытыкам, што яшчэ ў 2019 годзе Беларусь выступіла з ініцыятывай аб распрацоўцы шматбаковай палітычнай дэкларацыі аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці пасля развалу Дагавору аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. На жаль, нашу ініцыятыву не пачулі ці не захацелі пачуць і падтрымаць.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю