На гэты раз дакрануцца да крыніц беларускай літаратуры і адчуць смак роднай мовы дапамагло літаратурнае падарожжа «Беларусь літаратурная».
Юныя ўдзельнікі мерапрыемства знаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, пашыралі свае веды пра культурную спадчыну нашай краіны, абмяркоўвалі традыцыйныя сімвалы Беларусі і іх значэнне, прымалі ўдзел у інтэлектуальных заданнях. З вуснаў кожнага гучала жывое беларускае слова. З мэтай папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў увазе дзяцей была прадстаўлена бібліятэчная выстава «Беларусь літаратурная».
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ