Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб мерах па падрыхтоўцы да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2026 годзе», паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Тут растлумачылі, што дакументам вызначаны комплекс арганізацыйных мер па правядзенні адпаведных этапаў палявых работ; графік і аб’ёмы закупкі матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў (мінеральныя і комплексныя ўгнаенні, вапнавыя матэрыялы, гаруча-змазачныя матэрыялы); пералік сельскагаспадарчых арганізацый для закупкі тэхнікі і абсталявання ў 2026 годзе за кошт субвенцый, якія перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту ў кансалідаваныя бюджэты абласцей і падыходы да патаннення часткі працэнтаў за карыстанне крэдытнымі рэсурсамі, якія прыцягваюцца для правядзення палявых работ.
Дарэчы, адпаведнае рашэнне прымаецца Саветам Міністраў штогод і спрыяе стварэнню ўмоў для правядзення палявых работ у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.