Супрацоўнікі наркакантролю Гомельшчыны затрымалі на месцы злачынства 21-гадовую жыхарку абласнога цэнтра, паведамілі БелТА ў прэс-службе МУС.
Устаноўлена, што прапанову аб злачыннай падпрацоўцы на інтэрнэт-краму па продажы забароненых рэчываў фігурантка знайшла каля месяца таму ў інтэрнэце. Па заданні куратара атрымлівала аптовыя партыі «тавару», дзяліла на больш дробныя, а затым распаўсюджвала праз схованкі на тэрыторыі Гомеля і вобласці.
Пры ёй выяўлена і канфіскавана каля 300 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва «Альфа-PVP».
Следчымі распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту ў складзе арганізаванай групы. Затрыманай пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.