Супрацоўнікі МНС выратавалі 18 чалавек пры пажары ў інтэрнаце ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Тэлеграм-канале МНС Беларусі.
Вечарам 17 сакавіка пажарная аўтаматыка выявіла пажар у адным з пакояў блока на чацвёртым паверсе пяціпавярховага будынка інтэрната на вуліцы Куцепава.
Работнікі МНС з будынка выратавалі 18 чалавек, з іх 1 дзіця. Пры правядзенні разведкі ў пакоі ратавальнікі выявілі загінулую жанчыну.
Прычыны пажару і гібелі высвятляюць спецыялісты.
На месцы здарэння працавала 10 адзінак тэхнікі МНС.