Top.Mail.Ru
220

Супраць Google выставілі іск з-за прымянення ШІ для сачэння за карыстальнікамі

Супраць амерыканскай карпарацыі Google выставілі іск з абвінавачваннем у выкарыстанні інструмента Gemini AI (памочніка Google на аснове штучнага інтэлекту) для сачэння за карыстальнікамі, паведаміла БелТА


У іску пазначаецца, што Gemini AI выкарыстоўваецца для незаконнага адсочвання асабістых паведамленняў карыстальнікаў паштовай службы Gmail, праграм для абмену імгненнымі паведамленнямі і відэаканферэнцый.

Сцвярджаецца, што калі раней карыстальнікі Gmail, Google Chat і Google Meet маглі самі ўключыць Gemini AI, то ў кастрычніку інструмент быў сам тайна актываваны для ўсіх гэтых дадаткаў, што дазволіла яму збіраць асабістыя даныя «без ведама або згоды карыстальнікаў».

Адзначаецца, што, хоць кампанія дазваляе карыстальнікам адключаць Gemini, ім неабходна пакорпацца ў настройках прыватнасці, каб адключыць інструмент штучнага інтэлекту. Калі яны не робяць гэты крок, Google выкарыстоўвае Gemini для «доступу і выкарыстання ўсёй гісторыі асабістых паведамленняў карыстальнікаў, уключаючы літаральна кожны адпраўлены і атрыманы электронны ліст і ўкладанне ў іх акаўнтах Gmail», гаворыцца ў іску.

Іск быў пададзены ўвечары 11 лістапада ў Федэральны суд Сан-Хасэ ў штаце Каліфорнія. Згодна з ім Google парушае закон Каліфорніі аб праве на недатыкальнасць прыватнага жыцця, прыняты ў 1967 годзе, які забараняе тайнае праслухоўванне і запіс канфідэнцыйных паведамленняў без згоды ўсіх уцягнутых бакоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю