Top.Mail.Ru
159

Сумеснае пасяджэнне Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў адбудзецца 27 лютага

Сумеснае пасяджэнне Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў адбудзецца 27 лютага, паведамляе БелТА.


Удзельнікі пасяджэння заслухаюць інфармацыю старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рамана Галоўчанкі аб выніках дзейнасці Нацбанка. 

Запланавана таксама пасяджэнне 4-й сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання, на якім будзе разгледжаны пакет дакументаў. 

Члены Савета Рэспублікі разгледзяць, у прыватнасці, праект закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж дзяржавамі — членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва аб Антынаркатычным цэнтры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва», праект закона «Аб пітным водазабеспячэнні і водаадвядзенні», праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання грамадзянскага судаводства і грамадзянскіх праваадносін», праект закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве па абмене інфармацыяй пры ажыццяўленні прымусовага выканання судовых актаў, актаў іншых упаўнаважаных органаў і службовых асоб», а таксама праект закона «Аб лізінгавай дзейнасці».

Пасля завяршэння сесіі члены Савета Рэспублікі наведаюць Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю