18 лютага ў Мастацкай галерэі «МАСТАЦТВА» адбылося адкрыццё выставы-інсталяцыі «Чалавек-павук-чалавек».
У праекце Вольгі Сямашкі і Карыны Папроцкай традыцыйныя беларускія абярэгі-«павукі», вырабленыя не з залацістай саломкі, а з пластыкавых трубачак.
— Пластык, як матэрыял для нашых вырабаў, прадстаўленых у галерэі, абраны намі не выпадкова. Гэта наша бачанне трансфармацыі традыцыйнай культуры саломапляцення праз прызму нашага сучаснага ўспрымання мастацтва. Прастора выставы разбіта на чатыры ўмоўных сезонных зоны, адпаведных пары года. У сувязі з гэтым абярэгі адрозніваюцца формай і колерам, у адпаведнасці з часам года лакацыі. У «летняй» зоне нават знаходзіцца дывановае пакрыццё, на якое можна прылегчы і разгледзець вырабы з незвычайнага ракурсу, — расказала чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» Вольга Сямашка.
Выстава працягнецца да 8 сакавіка.
Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ