Top.Mail.Ru
186

Сучасная, зручная, функцыянальная. Новую пажарную аварыйна-выратавальную часць адкрылі ў Мазыры

Новую пажарную аварыйна-выратавальную часць № 7 пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада № 4 адкрылі ў Мазыры на аб’ектах Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, паведаміла БелТА. 


За 40 гадоў эксплуатацыі будынак пажарнага дэпо на тэрыторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода састарэў па сваіх тэхнічных характарыстыках. І было прынята рашэнне аб узвядзенні новага будынка. Да яго будаўніцтва прыступілі ў 2023 годзе. Новая, сучасная, зручная, функцыянальная пажарная аварыйна-выратавальная часць цалкам адпавядае сучасным стандартам.


Як адзначыў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, адкрытае баявое падраздзяленне прызначана ў першую чаргу для абароны найважнейшага аб’екта эканомікі краіны — Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Ён падзякаваў кіраўніцтву прадпрыемства за тое, што рытмічна, адказна былі выкананы ўсе будаўніча-мантажныя работы. «Аб’ект уведзены ў эксплуатацыю ў досыць кароткія тэрміны — ад прыняцця рашэння да ўводу ў эксплуатацыю прайшло каля двух гадоў, укладзеныя немалыя сродкі. І наша з вамі асноўная задача — адказная работа па забеспячэнні бяспекі прадпрыемства і, вядома ж, людзей», — падкрэсліў кіраўнік выратавальнага ведамства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю