Top.Mail.Ru
397

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2026 год прызначаныя 55 аспірантам

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2026 год прызначаныя 55 аспірантам, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні ў адпаведнасці з прыярытэтнымі напрамкамі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Навуковыя даследаванні і распрацоўкі стыпендыятаў праводзяцца па актуальных і запатрабаваных тэмах у галіне тэхнічных, хімічных, матэматычных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных навук, лічбавых тэхналогій, літаратуры, адукацыі і навук аб Зямлі. 

Вынікі іх работ укаранёны ў навучальны працэс і галіны эканомікі, прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваныя ў навуковых выданнях.

Прыняцце распараджэння прэзідэнта накіравана на стымуляванне навуковай дзейнасці аспірантаў, прыцягненне ў навуку адоранай моладзі, развіццё айчынных навуковых школ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю