Top.Mail.Ru
1002

«Створаны максімальна эфектыўныя механізмы». Кіраўнік НАК аб указе па падтрымцы спартыўных арганізацый

Прадугледжаныя ўказам ад 17 верасня 2025 года № 337 «Аб аказанні падтрымкі спартыўным арганізацыям» змены пойдуць на карысць галіны. Пра гэта на семінары-нарадзе ў Нацыянальным алімпійскім камітэце заявіў прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка, паведамляе БелТА.



Згодна з новым механізмам, спартыўныя федэрацыі змогуць атрымліваць субсідыі з рэспубліканскага бюджэту, расходаванне сродкаў будзе строга мэтавым. Таксама спыніцца фінансаванне за кошт атрымання спонсарамі падатковых ільгот.

«Указ № 337 адпрацоўваўся не адзін год. Трэба было ўлічыць вельмі шмат момантаў і не памыліцца. Упэўнены, што ў выніку шчыльнага супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых удалося стварыць максімальна эфектыўныя механізмы падтрымкі нашай спартыўнай галіны, і ўсе гэтыя змены будуць толькі на карысць. У бліжэйшы час нам неабходна будзе перабудавацца, навучыцца з імі жыць і эфектыўна працаваць», — сказаў Віктар Лукашэнка.

«Прынцыповым адрозненнем указа № 337 ад ранейшай рэдакцыі — указа № 191 — з’яўляецца той факт, што Федэрацыі і клубы змогуць атрымліваць субсідыю на ажыццяўленне сваёй дзейнасці. Раней даводзілася весці работу па падатковых ільготах або шукаць спонсараў, і не заўсёды гэтыя грошы паступалі своечасова. Зараз жа гарантуецца стабільная работа па асноўных напрамках дзейнасці: утрыманні матэрыяльна-тэхнічнай базы, набыцці інвентару і абсталявання, заработнай плаце», — адзначыў намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Барауля.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю