Top.Mail.Ru

Стварэнне сумесных вытворчасцяў у прамысловасці і АПК. Беларусь і Егіпет канкрэтызавалі эканамічныя праекты

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі 3 верасня сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па справах Еўропы Ваілем Хамедам, паведамляе БелТА.



Суразмоўцы абмеркавалі далейшае развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, рэалізацыю праектаў па стварэнні сумесных вытворчасцяў у галіне прамысловасці, харчовай бяспекі і сельскай гаспадаркі.

Акрамя таго, узгоднены канкрэтныя крокі па актывізацыі ўзаемадзеяння профільных ведамстваў і графік двухбаковых мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву, уключаючы кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях.

У гэты ж дзень адбылася сустрэча пасла з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта — дырэктарам дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця Хамдзі Шаабанам.

На сустрэчы абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва Беларусі з Егіптам у двухбаковым і шматбаковым фарматах, а таксама адзначана супадзенне пазіцый дзвюх краін па шэрагу пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю