Студзень 2026 года стаў пятым самым цёплым студзенем на планеце за ўсю гісторыю назіранняў, перадае БелТА.
Так, у мінулым месяцы сярэдняя тэмпература паветра склала 12,95 градуса па Цэльсіі, што на 1,47 градуса вышэй за даіндустрыяльны ўзровень (1850—1900 гады) і на 0,51 градуса вышэй за сярэдні паказчык за перыяд 1991—2020 гадоў.
Студзень гэтага года ў цэлым быў усяго на 0,28 градуса халадней за самы цёплы студзень за ўсю гісторыю назіранняў, які быў зафіксаваны ў 2025 годзе.
На планеце пры гэтым назіраліся кантрасныя тэмпературы. Калі ў Еўропе пачатак зімы быў самым халодным за апошнія 15 гадоў, то Паўднёвае паўшар’е сутыкнулася з рэкорднай спякотай і ляснымі пажарамі ў Аўстраліі, Чылі і Аргенціне.