Top.Mail.Ru

Студнеў: У Беларусі распрацоўваецца прававая база рэнавацыі хрушчовак

Актыўнае жыллёвае будаўніцтва ў апошнія гады спрыяла істотнаму абнаўленню і паляпшэнню якасці жылфонду краіны. На гэтым фоне ўсё менш актуальнымі выглядаюць 4-5-павярховыя дамы першых тыпавых серый 1955—1975 гадоў — у іх маленькія пакоі і кухні, сумешчаныя санвузлы. Аб перспектывах рэнавацыі хрушчовак расказаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Студнеў.



«Так званых хрушчовак у Беларусі — 2568, іх агульная плошча каля 10 млн кв. м, з іх панэльных — 1864, або каля 7 млн кв. м, — удакладніў міністр. — У Мінску — 890 панэльных дамоў 1955—1975 гадоў, гэта амаль 3 млн кв. м, нарматыўны 25‑гадовы тэрмін службы якіх даўно скончыўся».

Таму ў дзяржпраграме будаўніцтва жылля на 2026—2030 гады рэнавацыя жыллёвага фонду — адна з прыярытэтных задач. Пасля завяршэння распрацоўкі прававой базы рэнавацыі тэрыторый і канкрэтных дамоў будзе вызначана стратэгія па зносе або аднаўленні жылфонду, які патрабуе сучасных рашэнняў і падыходаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю