У Мінску ў міліцыю звярнулася 18-гадовая студэнтка і расказала, што па заданні незнаёмца забрала грошы ў дзвюх пенсіянерак. Яна села на цягнік да суседняй краіны, аднак у дарозе зразумела, што была ўцягнута ў махлярства, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.
За два дні да гэтага аферысты патэлефанавалі студэнтцы пад выглядам супрацоўнікаў «Белпошты» і папрасілі забраць пасылку. Яна пагадзілася і назвала код з СМС. Пасля гэтага з ёй звязаўся лжэправаахоўнік. Ён пад пагрозай крымінальнай адказнасці пераканаў студэнтку супрацоўнічаць і дапамагаць такім жа падманутым мінчанам. Дзяўчына з’ездзіла па двух адрасах, дзе назвала кодавыя словы і забрала ў жанчын каля $20 тыс. Пасля размовы з імі стала сумнявацца ў сваіх дзеяннях, аднак усё ж купіла білет на цягнік. Але, даехаўшы да Оршы, перадумала і звярнулася ў міліцыю.
Грошы, выкрадзеныя ашуканцамі, канфіскаваны і будуць вернуты пацярпелым. Студэнтка пазбегла крымінальнай адказнасці за ўдзел у злачыннай схеме.