Top.Mail.Ru
172

Стралкі з пісталета Чарнуха і Чаранкевіч перамаглі на чэмпіянаце Еўропы-U18

Беларусы Мікалай Чарнуха і Маргарыта Чаранкевіч сталі пераможцамі чэмпіянату Еўропы па кулявой стральбе сярод спартсменаў да 16 і да 18 гадоў. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства спорту.



7 лютага Чарнуха і Чаранкевіч спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнага пісталета сярод змешаных пар. Ва ўзроставай катэгорыі U16 нашы стралкі паказалі лепшы вынік у кваліфікацыі, а ў фінале з лікам 13:7 былі больш паспяховымі за ўдзельнікаў з краіны-гаспадыні Памелу Папову і Калаяна Петкава. Тройку замкнулі прадстаўнікі Украіны.

Кантынентальны форум праходзіць у балгарскім Бургасе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю