Памятная стэла з мазаічным пано «Першаадкрывальнікам беларускай нафты» рашэннем Міністэрства культуры ўнесена ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве «Беларуснафта».
Стэла ўстаноўлена ў Рэчыцкім раёне каля свідравіны № 8, з якой пачалася айчынная прамысловая здабыча чорнага золата. Побач з ёй знаходзіцца памятны знак у гонар здабычы 100-мільённай тоны.
На прадпрыемстве падкрэслілі, што асабліва прыемна добрая вестка ў юбілейны год — 26 лютага «Беларуснафта» адзначыць 60-годдзе. Галоўныя ўрачыстасці па традыцыі пройдуць у Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці.