Top.Mail.Ru

Стартаваў восьмы конкурс маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы»

Стартаваў восьмы конкурс маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы», паведамілі БелТА ў Міністэрстве інфармацыі.


Прыняць удзел у спаборніцтве могуць аўтары ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Расіі ці Беларусі. Ад кожнага ўдзельніка прымаецца толькі адзін, раней нідзе не апублікаваны і не заяўлены ў іншых конкурсах твор малой літаратурнай формы — апавяданне, навэла, нарыс ці эсэ.

Творы, якія паступаюць на конкурс, ацэньваюцца журы з улікам літаратурнага зместу працы, арыгінальнасці падачы, актуальнасці і пісьменнасці.

Прыём заявак і работ працягнецца па 31 кастрычніка. Вынікі будуць падведзеныя да 31 снежня. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў 2027 годзе. Імі стануць 10 літаратараў (па пяць ад кожнай краіны). Аўтары пераможных работ атрымаюць дыпломы, а іх творы будуць апублікаваныя ў літаратурным альманаху «Мост дружбы».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю