Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт аб'явіў аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу для юных журналістаў «Старт». Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій і каледжаў, члены аб’яднанняў юных журналістаў ва ўзросце да 18 гадоў, паведамілі sb.by у прэс-службе ўстановы адукацыі.
Адзначаецца, што спаборніцтва прымеркавана да Года беларускай жанчыны і накіравана на развіццё творчых і прафесійных навыкаў аўтараў-пачаткоўцаў і папулярызацыю прафесіі журналіста сярод дзяцей і моладзі.
— У рамках конкурсу прадугледжаны тры намінацыі з агульнай тэмай «Беларуская жанчына: Стварэнне, праца і натхненне», — расказалі ў БДУ. — У катэгорыі «Публікацыі» ад кожнага ўдзельніка прымаецца адзін матэрыял аб’ёмам не больш за тры старонкі, апублікаваны ў СМІ і завераны галоўным рэдактарам выдання.
У сваю чаргу для ўдзелу ў намінацы і «Відэа» трэба даслаць відэаролік працягласцю да 10 хвілін і апублікаваць яго ў Instagram, TikTok, YouTube або на іншых платформах. Намінацыя «Фатаграфіі» прадугледжвае прадастаўленне ад аднаго да трох фотаздымкаў без значнай лічбавай апрацоўкі, размешчаных у СМІ або афіцыйных сацыяльных сетках устаноў. Кожная фатаграфія павінна мець назву і подпіс, у якой паказваецца месца здымкі або знятая падзея.
Як удакладнілі ва ўстанове адукацыі, прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя работы. Іх неабходна даслаць да 18 красавіка разам з заяўкай на электронную пошту: KunakhavetsAI@bsu.by або ў друкаваным выглядзе па адрасе: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9 (факультэт журналістыкі БДУ) з пазнакай «Конкурс юных журналістаў «Старт».
Фінал творчага спаборніцтва і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 16 мая ў БДУ. Падрабязныя ўмовы ўдзелу і ўзор заяўкі размешчаны на сайце ВНУ.
Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт журналістыкі БДУ пры ўдзеле міністэрстваў інфармацыі і адукацыі Беларусі, Беларускага саюза журналістаў і ва ўзаемадзеянні з рэспубліканскімі і рэгіянальнымі СМІ.