Top.Mail.Ru

Стартаваў прыём заявак на маладзёжны конкурс кароткаметражнага кіно «Еўразія.DOC 4 хвіліны»

Міжнародны маладзёжны конкурс кароткаметражнага дакументальнага кіно «Еўразія.DOC 4 хвіліны» збірае аўтарскія работы, паведамляе БелТА.


Удзельнікі павінны прадставіць на конкурс фільм, гісторыю, ролік да чатырох хвілін на любую актуальную для моладзі тэму: экалогія, валанцёрства, памяць, культура, навука, тэхналогіі, лёсы людзей.

Пераможцы атрымаюць прызнанне прафесіяналаў, грашовыя прэміі, тэхніку для здымкі ў падарунак ад спонсараў, майстар-класы ад мэтраў кіно і тэлебачання і шанц на работу ў лепшых кінастудыях і тэлецэнтрах.

Заяўку на ўдзел можна падаць на сайце «Еўразія.doc» да 20 ліпеня 2026 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю