Top.Mail.Ru
200

Стартаваў прыём заявак на конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок-2026»

Стартаваў прыём заявак на ХІІ адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок-2026». Аб гэтым БелТА расказалі ў адміністрацыі Палаца культуры горада Маладзечна.


Фінал конкурсу пройдзе ў рамках XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2026».

У конкурсе прымаюць удзел адораныя вакалісты ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў (у чатырох узроставых групах) уключна па стане на дзень пачатку правядзення конкурсу.

Конкурс праводзіцца ў 3 туры. Першы, завочны, тур праводзіцца па відэазапісах конкурсных нумароў. Другі тур і трэці тур праводзяцца ў вочным фармаце. Апошні прызначаны для выяўлення ўладальніка Гран-пры ХІІ адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок-2026».

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадаставіць два рознахарактарныя нумары, кожны працягласцю не больш за 4 хвіліны. Адзін твор павінен быць беларускага аўтара на адной з дзяржаўных моў, другі твор — па выбары ўдзельніка. Кожны нумар выконваецца ў суправаджэнні фанаграмы «мінус 1», дапускаецца выкарыстанне бэк-вакалу (не дубліруючага асноўную партыю).

Заяўкі на конкурс прымаюцца да 15 лютага. Для адбору ўдзельнікаў неабходна адправіць на электронную пошту maladzichok@mail.ru запоўненую заяўку на ўдзел у конкурсе (дадатак нумар 1), партрэтную фатаграфію ў добрай якасці ў фармаце JPG, відэаматэрыялы конкурсных нумароў, копію дакумента, якая засведчвае асобу канкурсанта, квітанцыю аб аплаце. Пра больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце Палаца культуры Маладзечна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю