Top.Mail.Ru
110

Стартаваў прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў 2026 года

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры ўдзеле міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 17-ы рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў.



Як растлумачылі ў ДКНТ, удзел у конкурсе — гэта магчымасць для распрацоўшчыкаў прадставіць свае ідэі шырокай грамадскасці, атрымаць ацэнку экспертаў і грашовыя прызы. У конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

Конкурс праводзіцца па намінацыях «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы. У намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» прымаюць удзел фізічныя асобы, узрост якіх не перавышае 35 гадоў. 

Для падрыхтоўкі ўдзельнікаў да разгляду і абароны інавацыйных праектаў ДКНТ будуць праведзены семінары-трэнінгі з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці, бізнес-планаванні. 

Па выніках абароны інавацыйных праектаў у кожнай намінацыі вызначаецца адзін пераможца і пяць прызёраў. Пераможцы і прызёры атрымаюць дыпломы і прэміі ў памеры ад 1 305 да 3 870 рублёў. 

З ліку лепшых будуць адабраны праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікаты ў памеры 25 695 рублёў. 

Тэрмін прыёму заявак будзе доўжыцца да 1 жніўня 2026 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю