Сёння ў Мінску стартаваў адборачны тур Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі».
На дадзеным этапе прымаюць удзел 140 праектаў-пераможцаў міжуніверсітэцкіх этапаў адбору. Праекты прадстаўлены ў намінацыі «Энергетыка», «Нацыянальная бяспека і абарона ад надзвычайных сітуацый», «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі», «Экалогія», «Ахова здароўя», «Грамадства і сацыяльная сфера», «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі», "Хімічныя тэхналогіі і нафтахімія«і «Лепшая бізнес-ідэя».
Нагадаем, Рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі» праводзіцца ў чатыры этапы. Першы тур завяршыўся 20 лістапада 2024 года. У яго рамках патэнцыйных удзельнікаў інфармавалі аб правядзенні праекта, тады ж ажыццяўляўся прыём заявак. Усяго ў адрас аргкамітэта іх паступіла больш за 400 — ад устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Другі тур фінішаваў 26 снежня 2024 года. На этапе гэтага тура ўжо адбіралі заяўкі ад студэнтаў, курсантаў, маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, Саветамі маладых вучоных і Саветам маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 21 лістапада па 6 снежня 2024 года праходзілі ўніверсітэцкія этапы адбору праектаў. Засядалі экспертныя саветы, у склад якіх уваходзілі прарэктары ўніверсітэтаў, старшыні Савета маладых навукоўцаў, сакратары першасных арганізацый ГА «БРСМ» устаноў вышэйшай адукацыі, кіраўнікі дзяржаўных, прыватных прадпрыемстваў і арганізацый. У выніку для праходжання ў наступны тур быў рэкамендаваны 241 праект. Міжуніверсітэцкія этапы адбору праходзілі з 6 па 26 снежня мінулага года ў кожнай вобласці і Мінску. Экспертная камісія рэкамендавала 14 праектаў з Брэсцкай вобласці, 17 — Віцебскай, 19 — Гомельскай, па 13-з Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Найбольшую колькасць даў Мінск — 64.
Фінал праекта плануецца правесці ў сакавіку-красавіку гэтага года.