Пачаты адбор заявак на ўдзел у адкрытым рэгіянальным фестывалі тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы», які пройдзе ў Гомелі з 20 па 24 мая. Пра гэта паведамляе БелТА.
Да ўдзелу ў тэатральным форуме запрашаюцца беларускія і замежныя рэгіянальныя тэатры, арыентаваныя на славянскую культуру, драматургію, гісторыю.
Тэрмін падачы заяўкі — 10 сакавіка. Вынікі разгляду заявак стануць вядомыя да 30 сакавіка.
«Славянскія тэатральныя сустрэчы» вядзе сваю гісторыю з 1989 года. Фестываль узнік па ініцыятыве кіраўніцтва трох прыгранічных абласных драматычных тэатраў — Бранскага, Гомельскага і Чарнігаўскага. Гомельская галіна тэатральнага форуму праводзіцца адзін раз на тры гады.
За гады існавання фестываль прымаў вядучыя тэатральныя калектывы Мінска, Кіева, Санкт-Пецярбурга, Масквы, Смаленска, Бранска, Разані, Таганрога, Кішынёва, Адэсы, Кракава, Вільнюса, іншых гарадоў блізкага і далёкага замежжа.
Дэвіз сёлетняга фестывалю — «Тэатр дорыць шчасце!»