Top.Mail.Ru
198

Старшынёй праўлення таварыства «Веды» выбраны Аляксей Аўдонін

На V з’ездзе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды» выбраны новы старшыня праўлення аб’яднання, паведаміла БелТА.


Старшынёй праўлення стаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Аляксей Аўдонін. Ён адзначыў, што перад аб’яднаннем стаяць дастаткова складаныя задачы. 

«Наш калектыў лектараў моцны. Думаю, мы з пастаўленымі задачамі справімся. Будзем нашы веды канцэнтраваць і перадаваць маладому пакаленню», — сказаў ён.


У з’ездзе прымаюць удзел больш за 180 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў, дэпутаты розных узроўняў, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, рэктарскага корпуса, навукоўцы, вядомыя грамадскія дзеячы. 

Пляцоўкай для сустрэчы выбраны Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю