Top.Mail.Ru
171

Старшынёй Канстытуцыйнага Суда выбраны Сяргей Сівец

Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Беларусі выбраны Сяргей Сівец. Такое рашэнне прынята Усебеларускім народным сходам, перадае БелТА.

«Вялікая падзея ў жыцці чалавека. Тым больш, маладога чалавека, якога мы падымаем на такую вышыню і вельмі спадзяёмся, што ён будзе годным прадстаўніком і старшынёй Канстытуцыйнага Суда», — даў наказ Сяргею Сіўцу Прэзідэнт Беларусі, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка. 

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Канстытуцыйным Судзе працуюць лепшыя правазнаўцы, таму іх трэба шырэй выкарыстоўваць у рабоце па фарміраванні беларускіх законаў і заканадаўства ў цэлым. «І асабліва па кантролі і, можа быць, папярэднім кантролі. Чаго мы будзем спасылацца на нейкія пастулаты, якім нас вучылі дэмакратычныя так званыя краіны. У нас ёсць свая краіна. Мы павінны заўсёды ствараць тыя законы, па якіх мы будзем жыць і працаваць. І будзем ствараць больш дасканалыя законы, каб не даводзілася так частку мяняць», — падкрэсліў Прэзідэнт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю