Так, у Светлы панядзелак старшыня Мiнскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка i Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi Венiямiн наведалi Лагойскi сацыяльны пансiянат «Надзейны бераг», каб падарыць свята тым, хто вымушаны адзначаць яго па-за сценамi свайго дома.
Пансiянат разлiчаны на 204 чалавекi, i сёння ён загружаны на 100 %. Практычна ўсе тут адзiнокiя грамадзяне, iнвалiды. Аляксей Кушнарэнка i Мiтрапалiт Венiямiн зазiрнулi ў пакоi да пастаяльцаў пансiяната: уручылi iм велiкодныя пачастункi i падарункi, павiншавалi са святам.
«У Мiнскай вобласцi ёсць добрая традыцыя: пачынаючы з 2021 года праводзiць дабрачынную акцыю „Падары радасць блiжняму“, — расказаў журналiстам старшыня Мiнскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка. — Гэты год не выключэнне: мы з Уладыкам Венiямiнам прыехалi ў Лагойскi сацыяльны пансiянат, каб азнаёмiцца з умовамi пражывання, пагутарыць з пастаяльцамi, павiншаваць iх са святам Вялiкадня».
Паводле слоў губернатара, акцыя «Падары радасць блiжняму» праходзiць у 48 сацыяльных установах вобласцi: «У ёй удзельнiчаюць прадстаўнiкi органаў улады разам з прадстаўнiкамi праваслаўнай царквы. Што датычыцца непасрэдна Лагойскага пансiяната: тут сёння створаны ўсе ўмовы для насельнiкаў, для iх лячэння, рэабiлiтацыi, творчага развiцця. Але самае галоўнае — гэта светлыя твары людзей, удзячных персаналу i дзяржаве за тыя ўмовы, якiя сёння iм забяспечаны».
«Мы i далей будзем удзельнiчаць ва ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстановы. Нават падчас сённяшняга наведвання мы ўжо намецiлi, як будзем развiваць пансiянат. Адзiн з праектаў — устаноўка водалячэбнiцы на базе сацустановы. Яна дакладна будзе запатрабаваная», — падагульнiў кiраўнiк вобласцi.
Мiтрапалiт Венiямiн падкрэслiў, што ў велiкодныя днi вельмi важна i трэба наведваць сацыяльныя ўстановы, дзе жывуць людзi, якiя апынулiся ў няпростай жыццёвай сiтуацыi: «У Мiнскай вобласцi ўжо даўно склалася такая традыцыя. Прычым гэта не нейкае разавае мерапрыемства, i наведваюць кiраўнiкi вобласцi з прадстаўнiкамi БПЦ не адзiн аб’ект. Стараемся ахапiць усе ўстановы».
У такое добрае свята Аляксей Кушнарэнка i Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi не маглi пакiнуць падапечных i кiраўнiцтва Лагойскага пансiяната без падарункаў. Усе пастаяльцы атрымалi смачныя пачастункi. Дырэктару ўстановы губернатар Мiншчыны перадаў сертыфiкат на 20 тысяч рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы, а Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi — пральную машыну. Пасля гэтага госцi далучылiся да шчырага чаявання разам з жыхарамi сацыяльнай установы.
Данiiл ХМЯЛЬНIЦКI
Фота: БелТА