«У Пасланні Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі да беларускага народа і Парламента крануў той клопат кіраўніка дзяржавы ў дачыненні да кожнага беларуса, тыя важныя тэзісы, якія датычацца сёння ўсіх незалежна ад узросту, прафесіі, тэрыторыі пражывання. Як дакладна і ёмка адзначыў Прэзідэнт, сёння час канкрэтных спраў! Таму так важна памятаць пра тыя галоўныя „маякі“, якія раскрывацца ў адказах на два простыя пытанні: Чаго мы чакаем ад дзяржавы? І што гатовы і павінны кожны на сваім месцы зрабіць, каб захаваць у краіне звыклы і камфортны для нас сацыяльна арыентаваны ўклад? Сапраўды, як падкрэсліў наш лідар, адказы на гэтыя пытанні і вырашаюць стратэгію далейшага развіцця краіны.
Як дэпутата мяне ў звароце Прэзідэнта асабліва закранула тэма добраўпарадкавання, навядзення парадку ў населеных пунктах. Так, як правільна зазначыў Аляксандр Рыгоравіч, Беларусь — чыстая краіна. І нашы людзі так прывыклі да таго, што ўсюды прыбрана, прыгожа, утульна, што забываюць, што за гэтым стаіць вялікая работа людзей. Год добраўпарадкавання, як нагадаў Прэзідэнт, падыходзіць да завяршэння, але наладжаны працэс па добраўпарадкаванні павінен захоўвацца.
Прэзідэнт скіраваў увагу на тое, што на ўсіх аб’ектах, тэрыторыях павінен быць гаспадарчы падыход. Бо як правіла нагадаў кіраўнік дзяржавы Беларусь — наш агульны дом, аб якім трэба клапаціцца і берагчы. Безумоўна, як дэпутата мяне кранула ў выступленні тэма беларускай вёскі, замацавання моладзі, спецыялістаў, работнікаў у аграгарадках, буйных кропках сельскай мясцовасці, каб пазбегнуць дысбаланса развіцця, новыя падыходы да матывацыі моладзі, маладых сямейных пар для замацоўвання ў сельскай мясцовасці».
Наталля Капрыленка.