У нацыянальным прафцэнтры адбылася сустрэча старшыні ФПБ Юрыя Сянько з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Узбекістан Рахматулой Назаравым.
Як было адзначана ў час сустрэчы, паміж Узбекістанам і Беларуссю ёсць добрая дынаміка адносін па ўсіх напрамках. Найперш гэта эканоміка, якая вызначае дабрабыт народаў. Вялікая работа праводзіцца і па лініі прафсаюзаў дзвюх краін.
Юрый Сянько падрабязна расказаў аб дзейнасці ФПБ па самых розных напрамках — ад калектыўна-дагаворнага рэгулявання працоўных адносін да арганізацыі адпачынку работнікаў.
У час перагавораў былі вызначаны і перспектывы нарошчвання і пашырэння ўзаемадзеяння з улікам магчымасцяў і вопыту работы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У прыватнасці, размова ішла аб новых праектах у сферах: аздараўленні і адпачынку працаўнікоў дзвюх краін, развіцця супрацоўніцтва ў сферы турызму, адукацыі моладзі і прафсаюзных кадраў, абмену лепшымі практыкамі прафсаюзнай работы і ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках.
Алена КРАВЕЦ