Top.Mail.Ru
67

Старшыня ФПБ Юрый Сянько правёў брыфінг для прадстаўнікоў замежных дыпламатычных місій

Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнікі і прадстаўнікі пасольстваў каля 20 замежных дзяржаў. Кіраўнік нацыянальнага прафцэнтра прадставіў удзельнікам брыфінгу падрабязную інфармацыю аб выніках работы Федэрацыі прафсаюзаў і супрацоўніцтве з замежнымі калегамі. Асобная ўвага была ўдзелена пытанню ўзаемадзеяння з Міжнароднай арганізацыяй працы ва ўмовах незаконнага санкцыйнага націску на працоўных Беларусі, які працягваецца.


Юрый Сянько звярнуў увагу ўдзельнікаў сустрэчы, што на сёння Беларусь ужо змагла дасягнуць асноўных мэт у працоўнай і сацыяльнай сферах, да якіх МАП толькі заклікае ўсю сусветную супольнасць.
— Так, у адрозненне ад грамадзян многіх іншых краін, у тым ліку заходняга свету, беларусы маюць усе неабходныя сацыяльныя гарантыі — бясплатную адукацыю, медыцыну, стабільнае пенсіённае забеспячэнне, сацыяльную абарону, — адзначыў старшыня ФПБ. — У нас мінімальны паказчык беспрацоўя — усяго 2,5 % па метадалогіі МАП. Узровень рэальнай заработнай платы пастаянна расце.

Работнікі ўсіх сфер эканомікі свабодна аб’ядноўваюцца ў прафсаюзы і такім чынам маюць магчымасць канструктыўна і эфектыўна вырашаць усе пытанні працоўнай сферы.

У многім усё гэта — вынік мэтанакіраванай палітыкі па развіцці сацыяльнага партнёрства ўрада, прафсаюзаў і наймальнікаў. І менавіта такую сістэму трыпартызму на працягу многіх дзесяцігоддзяў прасоўвае Міжнародная арганізацыя працы.


У той жа час прадстаўнікі шэрагу заходніх краін працягваюць тыражыраваць адкрыта лжывую інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі і выкарыстоўваць пляцоўку Міжнароднай арганізацыі працы для незаконнага націску на Беларусь.

— Гэта абсалютна дэструктыўны падыход, які шкодзіць працоўным многіх краін і падрывае асновы дзейнасці Міжнароднай арганізацыі працы, — заявіў Юрый Сянько — Сёння палітычная нестабільнасць становіцца штодзённай рэальнасцю для вельмі многіх дзяржаў. У гэтай сітуацыі наўмыснае выкарыстанне пляцоўкі МАП для ўзмацнення супрацьстаяння, распальвання канфліктаў, каб дагадзіць інтарэсам асобных палітыкаў, недапушчальна.

Як асобна падкрэсліў кіраўнік нацыянальнага прафцэнтра Беларусі, прафсаюзы любой краіны найперш працуюць для таго, каб забяспечыць занятасць, павысіць узровень жыцця людзей, сацыяльныя гарантыі. Усё гэта магчымае толькі ў мірных і стабільных умовах. У сувязі з гэтым узаемадзеянне прафсаюзаў і работа Міжнароднай арганізацыі працы павінны быць накіраваны не на абмежаванні і эскалацыю напружанасці, а на супрацоўніцтва ў мэтах устойлівага развіцця ўсіх краін і народаў.

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю