Старшынства ў міждзяржаўным Савеце па прамысловай бяспецы (МСПБ) краін СНД перайшло да Беларусі. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні МСПБ у Мінску, перадае БелТА.
Старшынёй Савета выбраны начальнік Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС Беларусі Аляксандр Клабук.



У Мінску 9-10 ліпеня праходзіць 24-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па прамысловай бяспецы краін СНД з удзелам кіраўнікоў наглядных органаў у галіне прамбяспекі Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Азербайджана, Кыргызстана, Таджыкістана.
