Top.Mail.Ru
136

Старадаўні абрад «Чырачка» правялі ў аграгарадку Тонеж

«Чырачка» — гэта старадаўні абрад, які ад далёкіх продкаў дастаўся жыхарам мястэчка Тонеж у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Назву яму даў чырок — вадаплаўная качка, якая кліча вясну пацешным «трыканнем». Пра гэта паведаміла БелТА.


Тонежане для святочнага абраду птушачак выпякаюць з цеста напярэдадні. У нядзелю раніцай дзятва ўпрыгожвае лясную ялінку кветкамі. З ёй трэба забрацца як мага вышэй, каб і птушачкі, і сонейка заўважылі ўпрыгожаную ялінку і паклікалі вясну. Печывам-чырачкамі дзеляцца з усімі сустрэчнымі жыхарамі, накіроўваючыся да Чарнічэўскай гары за паселішчам. Там распальваюць вогнішчы, смажаць яечню і сала. Гуляюць у народныя гульні і ў абдымку катаюцца з гары. Спальваюць пудзіла зімы, па якім вызначаюць, ці хутка вясна прыйдзе.
 



Абраду «Чырачка» ўжо сапраўды больш за сотню гадоў. Жыхары Тонежа ім вельмі ганарацца, ён з’яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю