Top.Mail.Ru
265

«Сталіца» выйшла наперад у паўфінале чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Спартсмены «Сталіцы» выйшлі наперад у паўфінале чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе БелТА.



Сёння на паркеце мінскага спарткомплексу «Уручча» чэмпіёны краіны абыгралі ў авертайме гомельскі ВРЗ з лікам 4:2. Чацвёрты паядынак адбудзецца 31 мая ў Гомелі, і калі мінчане перамогуць, то выйдуць у фінал. У двух стартавых матчах сапернікі абмяняліся выязнымі вікторыямі. У першай дамашняй сустрэчы спартсмены «Сталіцы» ўступілі ВРЗ у серыі пасляматчавых пенальці, а ў Гомелі ўзялі ўпэўнены рэванш — 5:3. Гамяльчане апошнія восем сезонаў рэгулярна выходзілі ў фінал, але яшчэ ні разу не станавіліся чэмпіёнамі краіны.

Першы фіналіст вызначыўся ўчора: у Оршы мясцовы «Вітэн» абыграў «Мінск» — 12:2 і цяпер чакае вынікаў другой серыі. У першым дамашнім матчы аршанцы выйгралі з лікам 7:3, а затым перамаглі на выездзе — 4:1. Для «Вітэна» наступны фінал будзе дзясятым — у пяці выпадках ён браў золата, а яшчэ чатыры разы станавіўся сярэбраным прызёрам чэмпіянату краіны.

У залатой серыі мінулага сезона «Сталіца» перамагла ВРЗ (3:0) і шосты раз стала чэмпіёнам краіны. Столькі ж тытулаў у «Дарожніка». Бронзу заваяваў «Вітэн», які ў серыі за трэцяе месца двойчы абыграў «Мінск».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю