Top.Mail.Ru
166

Сталічная міліцыя дапамагае ў пошуку работы былым асуджаным

Адсутнасць работы, фінансавыя абавязальніцтвы і страчаныя сацыяльныя сувязі нярэдка становяцца прычынамі паўторных канфліктаў з законам. У зоне асаблівай увагі праваахоўнікаў — грамадзяне, абавязаныя пакрываць выдаткі на ўтрыманне дзяцей у даход дзяржавы, а таксама непрацуючая катэгорыя насельніцтва.



У Цэнтральным РУУС Мінска адбылася прафілактычная сустрэча з грамадзянамі, якія стаяць на розных уліках у органах унутраных спраў, не занятыя працоўнай дзейнасцю.

Праваахоўнікі нагадалі ўдзельнікам аб адказнасці за ўхіленне ад працаўладкавання і невыкананне рашэнняў суда, растлумачылі патрабаванні дзейнага заканадаўства і магчымыя прававыя наступствы пры яго парушэнні.

— Наша задача — не толькі нагадаць аб мерах адказнасці, але і дапамагчы чалавеку ўбачыць рэальны шлях выхаду са складанай жыццёвай сітуацыі, — адзначае начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Цэнтральнага РУУС Мінска Юрый КУЛАКЕВІЧ. — Працаўладкаванне, выкананне закона і аднаўленне сацыяльных сувязяў — гэта рэальныя крокі, якія дазваляюць змяніць сваё жыццё.


У практыцы начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі быў выпадак, калі грамадзянін атрымаў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за ўчыненне крадзяжу. Малады чалавек нідзе не працаваў, прыходзіў на прафілактычныя мерапрыемствы ў райупраўленне, з ім гутарылі індывідуальна. У хуткім часе жыццё Максіма змянілася: пры падтрымцы праваахоўнікаў знайшоў працу кладаўшчыком, а праз паўгода сустрэў дзяўчыну і ажаніўся. Малады чалавек удзячны супрацоўнікам міліцыі за ўдзел у яго жыцці і перамены ў ім у лепшы бок.

Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы Цэнтральнага РУУС Мінска


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю