Top.Mail.Ru
115

Сталі вядомыя дэталі выхаду на волю раней памілаванага Мікалая Статкевіча

Сталі вядомыя дэталі выхаду на волю раней памілаванага Прэзідэнтам Беларусі Мікалая Статкевіча, які быў асуджаны ў 2021 годзе на 14 гадоў паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў, паведамляе БелТА.



Кіраўнік дзяржавы адобрыў просьбу сваякоў асуджанага адпусціць яго пасля хваробы. Пра гэта прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант паведаміла журналістам, інфармуе тэлеграм-канал «Пул першага».

«Для пачатку хачу нагадаць, што рашэнне аб памілаванні Мікалая Статкевіча Прэзідэнт прыняў ужо даўно. Але тады ехаць у „райскі сад“ (гаворка аб выездзе ў краіны Еўрасаюза. — Заўв. БелТА) Статкевіч адмовіўся. І вярнуўся ў турму. З тых часоў мінула нямала часу, у асуджанага пачаліся праблемы са здароўем. У прыватнасці, здарыўся інфаркт галаўнога мозгу», — сказала прэс-сакратар.


Наталля Эйсмант адзначыла, што Прэзідэнту пра гэта далажылі. І кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне аб неадкладным пераводзе Мікалая Статкевіча ў бальніцу, дзе была забяспечана ўся неабходная і своечасовая дапамога — яго выратавалі. 

Затым кіраўніку дзяржавы паступілі шматлікія звароты — жонкі, родных — з просьбамі адпусціць асуджанага дадому, каб мець магчымасць прыглядаць і даглядаць за ім. Прэзідэнт і з гэтым пагадзіўся.

«У гэтай сувязі (наколькі нам вядома), згодна з просьбай родных, цяпер ён дома, аднаўляецца», — сказала Наталля Эйсмант.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю