Top.Mail.Ru

Сталі вядомыя даты школьных канікул у 2025/2026 навучальным годзе

Сталі вядомыя даты школьных канікул у 2025/2026 навучальным годзе. Графік вызначаны лістом Міністэрства адукацыі, які размешчаны на сайце ведамства, паведамляе БелТА.


Дакументам вызначана, што восеньскія канікулы працягнуцца 8 дзён — з 2 лістапада па 9 лістапада 2025 года ўключна. На зімовых канікулах школьнікі адпачнуць 14 дзён – з 25 снежня 2025 года па 7 студзеня 2026 года ўключна. На вясновых канікулах для адпачынку адведзена 8 дзён, пройдуць яны з 22 сакавіка па 29 сакавіка 2026 года ўключна. Самыя доўгія канікулы – летнія – для большасці школьнікаў працягнуцца 92 дні, пройдуць яны з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2026 года.

Выпускнікі дзявятых класаў летам змогуць адпачыць на працягу 82 дзён — з 11 чэрвеня па 31 жніўня 2026 года ўключна, а навучэнцы восьмых класаў кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскага вучылішча, спецыялізаваных ліцэяў, навучэнцы дзесятых класаў (за выключэннем навучэнцаў спецыялізаваных па спорце класаў, вячэрніх класаў, санаторных школ, вучылішчаў алімпійскага рэзерву) — 87 дзён, іх летнія канікулы пачнуцца з 6 чэрвеня і працягнуцца па 31 жніўня 2026 года ўключна.

Для вучняў 1 – 2-х класаў (3-х класаў – для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці прадугледжаны дадатковыя зімовыя канікулы з 16 лютага па 22 лютага 2026 года ўключна працягласцю сем дзён.

Першая чвэрць у наступным навучальным годзе ў школах пачнецца традыцыйна 1 верасня, працягнецца яна па 1 лістапада 2025 года. Другая чвэрць — з 10 лістапада па 24 снежня 2025 года, трэцяя — з 8 студзеня па 21 сакавіка 2026 года, чацвёртая — з 30 сакавіка па 31 мая 2026 года, а для навучэнцаў 9-х (10-х) — 11-х (12-х) класаў — з 30 сакавіка па 25 мая 2026 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю