Top.Mail.Ru
294

Сталі вядомы абедзве паўфінальныя пары плэй-оф НХЛ

У плэй-оф Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-2024/25 вызначыліся фіналісты канферэнцый, паведамляе БелТА.



У другім раўндзе даўжэй за іншых адносіны высвятлялі хакеісты «Таронта» і «Фларыды», вырашальны сёмы матч адбыўся ў Канадзе. Госці паразілі чужыя вароты па тры разы ў другім і трэцім перыядах, «кляновыя лісты» змаглі вызначыцца толькі аднойчы. У выніку 6:1 на карысць дзеючых чэмпіёнаў НХЛ і 4:3 у серыі. У фінале Усходняй канферэнцыі «Фларыда» згуляе з «Каралінай», якая выбіла з барацьбы «Вашынгтон» Аляксея Протаса (4:1). Стартавая гульня ў гэтай пары пройдзе 21 мая.

Раней у фінал Заходняй канферэнцыі выйшлі «Эдмантан» і «Далас». Канадскія «нафтавікі» ў пяці матчах абыгралі «Вегас», а тэхаскія «зоркі» справіліся з пераможцам рэгулярнага чэмпіянату «Вініпегам» (4:2). Год таму гэтыя каманды таксама аспрэчвалі пуцёўку ў фінал Кубка Стэнлі, тады мацнейшымі аказаўся «Эдмантан». Першы паядынак серыі да чатырох перамог прыме Далас 22 мая.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю