У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла. Днём будзе 23-29 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе месцамі да плюс 30 градусаў.