Top.Mail.Ru

Спякота вяртаецца? Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі на 15 жніўня

У Беларусі днём 15 жніўня па паўднёвым захадзе тэмпература паветра дасягне 30 градусаў. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, месцамі — плюс 13-15. Днём будзе ад 23 градусаў па паўночным усходзе да 30 градусаў па паўднёвым захадзе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю