Top.Mail.Ru

Спрынтар Жыгар пабіў рэкорд Беларусі 37-гадовай даўніны на 200-метроўцы

Мікіта Жыгар устанавіў новы рэкорд Беларусі на дыстанцыі 200 м, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.


На чэмпіянаце краіны, які праходзіць у Брэсце, Жыгар стаў уладальнікам залатога медаля на 200-метроўцы. Ён прабег дыстанцыю за 20,40 сек. 22-гадовы спартсмен пабіў нацыянальны рэкорд, які быў устаноўлены Аляксандрам Старавойтавым у 1988 годзе (20,63 сек.).

«Вельмі задаволены. Усё лета спрабаваў гэта зрабіць, быў блізкі, але не атрымлівалася. Учора дапусціў памылку на стомятроўцы, таму настрой на сёння быў максімальны, не хацеў аддаваць нічога. Вялікі дзякуй маёй сям’і, а таксама трэнерам за праведзеную працу, яны заўсёды побач са мной, як другія бацькі», — сказаў Жыгар пасля забегу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю