Top.Mail.Ru
241

Справа зрушылася. Як у Віцебскай вобласці па даручэнні Прэзідэнта наводзяць парадак на прадпрыемствах АПК

У Віцебскай вобласці пасля нядаўняй нарады з удзелам Прэзідэнта Беларусі ўзмацнілі работу па навядзенні парадку на прадпрыемствах АПК і ў цэлым у рэгіёне. Як ідзе гэта работа, расказаў, адказваючы на пытанне БелТА, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, упаўнаважаны Прэзідэнта па Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка.


Кіраўнік дэпутацкага корпуса краіны сёння ў рабочай паездцы ў паўночны рэгіён наведаў Шаркаўшчынскі раён, дзе таксама праінспектаваў мясцовыя сельгасарганізацыі. На Віцебшчыне па даручэнні Прэзідэнта да 7 лістапада павінны навесці мінімальны парадак, а да Новага года — генеральны.

«Вядома, справа зрушылася. Цяжка чакаць імгненнай змены сітуацыі і становішча. Напэўна, самае складанае — змяніць у галовах, у свядомасці кожнага чалавека стаўленне, настрой на працу. На мінулым тыдні я быў у Браслаўскім раёне, праязджаў па тэрыторыі Докшыцкага і Мёрскага раёнаў. Пачалі прыводзіць у парадак малочнатаварныя фермы (на жаль, большасць ферм на тэрыторыі Віцебскай вобласці — састарэлыя), мехдвары. Задзейнічаюцца калектывы ўсіх раённых службаў, бюджэтных арганізацый. Мы навядзём парадак да 7 лістапада. Наступны этап — да 1 студзеня. Важна, каб падтрыманне парадку стала нормай. Але гэта толькі адзін кірунак. Самае галоўнае — падняць эканоміку, стварыць вытворчасці, удыхнуць новае жыццё ў развіццё нашага роднага краю», — праінфармаваў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю