Top.Mail.Ru
201

Спецыяльныя стыпендыі ФПБ атрымаюць найлепшыя маладыя прафактывісты

Нагадаем, спецыяльныя стыпендыі ФПБ штогод прысуджаюцца 37 таленавітым студэнтам і навучэнцам, якія паспяхова сумяшчаюць вучобу і актыўную прафсаюзную дзейнасць.


Ва ўрачыстай абстаноўцы, у сценах музея Вялікай Айчыннай вайны, лідар нацыянальнага прафцэнтра Юрый Сянько адзначыць маладых людзей, якія ўжо прадэманстравалі высокія вынікі. Сярод стыпендыятаў — пераможцы і прызёры адукацыйных спаборніцтваў, арганізатары валанцёрскіх праектаў, удзельнікі патрыятычных, культурных, спартыўных ініцыятыў.

Як адзначылі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, невыпадковы і выбар месца правядзення ўрачыстай цырымоніі: музей — гэта не толькі захавальнік гістарычнай памяці, але і сімвал пераемнасці пакаленняў і грамадзянскай адказнасці.

— Кожны са стыпендыятаў сваім прыкладам натхняе аднагодкаў і пацвярджае: неабыякавасць да таго, што робіш, і ўпартая праца дапамагаюць дасягаць выніку. Хлопцы і дзяўчаты яшчэ вучацца, але дзякуючы свайму таленту і працавітасці ўжо здольныя задаваць тон сваім калектывам. Для прафсаюзаў важна падтрымаць маладых людзей у іх імкненні не толькі рэалізаваць сябе, але і жаданні ўнесці свой уклад у развіццё сваіх навучальных устаноў і краіны ў цэлым. Мы бачым у гэтых маладых людзях лідараў, спецыялістаў з вялікім патэнцыялам, грамадзян, для якіх адказнасць і грамадская дзейнасць не проста словы, — дадалі ў прэс-службе ФПБ.

Так, на працягу навучальнага года лаўрэаты — прадстаўнікі навучальных устаноў самага рознага профілю (педагагічныя, аграрныя, тэхнічныя, медыцынскія і інш.) — штомесяц будуць атрымліваць матэрыяльную падтрымку ад ФПБ.

Дарэчы, павіншуюць маладых прафактывістаў з заслужанымі ўзнагародамі не толькі кіраўніцтва нацыянальнага прафцэнтра, але і прадстаўнікі галіновых прафсаюзаў, якія таксама патэнцыяльна бачаць у маладых людзях будучых новых лідараў прафсаюзнага руху. 

Алена КРАВЕЦ

Чытайце таксама: Пазачарговы ХІ з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пройдзе ў снежні гэтага года

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю