У Брэсце з 2 па 4 студзеня праходзяць міжнародныя спаборніцтвы па зімовым плаванні «Кубак Дружбы», паведамляе БелТА.
Заплывы маржоў арганізавалі на вяслярным канале Брэста. Хуткасць і вытрымку ў ледзяной вадзе ўдзельнікі могуць прадэманстраваць на розных дыстанцыях: ад 25 да 200 м. У праграму таксама ўключаны камандныя эстафеты 4×25 м.

