Top.Mail.Ru
73

Сонечна і цёпла, але ноччу яшчэ марозік

Як расказалі рэдакцыі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у нас пачнецца павольны пераход на плюсавыя тэмпературы нават ноччу. А значыць, сумёты будуць змяншацца значна хутчэй.


14 і 15 сакавіка ўмовы надвор’я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы. Пераменная воблачнасць. У суботу пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 да плюс 5 °С, максімальная днём — ад плюс 10 да плюс 16 °С, а па захадзе і поўдні краіны паветра прагрэецца да плюс 18 °С.

У нядзелю пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3 °С, па захадзе краіны да 5 °С цяпла. Аднак днём будзе значна цяплей: прыгрэе да плюс 9 °С па паўночным усходзе, а па паўднёвым захадзе — да плюс 17 °С.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю