Беларуска Ганна Сола выйграла другі медаль на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці па біятлону, які праходзіць у Дзёміна Яраслаўскай вобласці, паведамляе БелТА.
У суботу дзяўчаты вызначылі наймацнейшых у гонцы праследавання на 10 км. Бронзавая медалістка ўчарашняга спрынту Ганна Сола пайшла на дыстанцыю трэцяй — на чатырох агнявых рубяжах беларуска дапусціла тры памылкі і фінішавала на той жа трэцяй пазіцыі.
Што да вынікаў іншых беларусак, то Ірына Шаклеіна стала сёмай, Дзінара Смольская з чатырма штрафнымі кругамі заняла дзевяты радок. Алена Кулак размясцілася на 16-й пазіцыі, Дар’я Кудаева — 23-я сярод 35 спартсменак. Ксенія Верабей і Адэліна Сабітава сышлі з дыстанцыі. Мужчынская гонка праследавання на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці ў Дзёміна стартуе ў 14:30.