Top.Mail.Ru
151

Снежны цыклон у Мінску: як службы ЖКГ і гараджане справіліся з расчысткай снегу ў выхадныя дні

Пра гэта пасля аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме журналістам расказала генеральны дырэктар МЖКГ Марына Тоўсцік.


«Сапраўды, выхадныя былі гарачымі. Па выніках мінулага цыклону былі арганізаваны работы прадпрыемстваў сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі: прыцягнута каля 1,5 тысячы рабочых па комплекснай прыборцы, да іх далучыліся і іншыя супрацоўнікі ЖКГ», — адзначыла Марына Тоўсцік.

Штодня выкарыстоўвалася больш за 200 адзінак тэхнікі для ачысткі тэрыторый.

«Навінай стала малая механізацыя, якой сёння аснашчаны прадпрыемствы ЖКГ. Было задзейнічана больш за 120 адзінак малой механізацыі ў дапамогу рабочым па комплекснай прыборцы», — удакладніла гендырэктар. 

Марына Тоўсцік таксама выказала падзяку жыхарам, якія актыўна ўдзельнічалі ў ачыстцы дваровых тэрыторый і парковачных месцаў.

«У цэлым мы можам зрабіць выснову аб тым, што прадпрыемствы сістэмы ЖКГ Мінска паспяхова справіліся з пагоднымі выклікамі», — падкрэсліла яна.

Тым не менш мяжы дасканаласці няма: сталічная ЖКГ працягвае работу па расчыстцы дваровых тэрыторый ад снегу і сёння. Для забеспячэння бяспекі і чысціні ў дварах задзейнічаны 176 адзінак тэхнікі, 47 сродкаў малой механізацыі і 1813 рабочых для комплекснай прыборкі і ўтрымання домаўладанняў, а таксама іншых работнікаў ЖЭУ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю